Жвавенька па-беларуску

 

 

Узрост: 5-9

  «Усё пачынаецца і заканчваецца казкамі»

як казалі вікінгі

 

Трошку чытання, трыху лялек, вершыкі і спевы, вясёлыя заданні для дзетак. І шмат беларускай мовы. Інтэрактыўныя беларускамоўныя чытанні з лялечнымі прыгодамі.

Нам хочацца, каб цікавых, цёплых і жывых казак стала болей!

 

Фотасправаздача тэатралізаваных чытанняў "Як Парасон шукаў сэнс свайго імя" ад праекта "Альтанка для чытанкі"

Фотасправаздача бэта-чытанняў казкі Алены Масла "Мяне завуць Лахнэска"

 

1_v_klas.png

 

Беларускамоўныя  чытанні спецыяльна для 1 "В" класа Ждановічскай сярэдняй школы.

 

Дзеля чаго мы гэта робім?
Каб дзецям было лягчэй ўспрымаць беларускую мову на слых.

Так, у кніг можа быць і такая функцыя - добрая гісторыя, расказаная і прадстаўленная  такім чынам, што не застаецца нічога іншага, як разумець і далучацца.

 

Вядома, чытаць мы будзем спачатку кароткія гісторыі і абавязкова ілюстраваць самыя незразумелыя словы.

Будзем ладзіць гульні, майстраваць, разгадваць загадкі, і ўвесь гэты час - пытацца і тлумачыць, непрыкметна, ненадакучліва, нясумна.

 

А потым пачнем ускладняць і тэкст, і кнігі, і заданні.

 

Канешне, чытанні адзін раз на чвэрць не вырашыць усіх праблем і цяжкасцей першакласнікаў у вывучэнні беларускай мовы.

 

Але  дакладна змогуць паказаць, што ёсць цудоўныя беларускамоўныя кнігі, якія варта чытаць і разам і самастойна!

 

Вялікі чытач пачынаецца з маленькіх кніг! 

 

Гэты курс ладзіцца спецыяльна для 1 "В" класа Ждановічскай сярэдняй школы. Да яго не могуць далучацца  іншыя дзеці. Але вы можаце звязацца з намі, і абмеркаваць ўмовы правядзення такіх чытанняў для іншага класа.

 

Або стаць у аркуш чакання. Вам прыйдзе на пошту запрашэнне, калі мы будзем ладзіць "жвавенька па-беларуску" з адкрытым уваходам.