Снежны чалавек у Мінску

Автор: 
Иллюстратор: 
Название: 
Снежны чалавек у Мінску
Издательство: 
Год издания: 
2016

snezhny_chalavek_1.jpg

 

Гэта прыгодніцкая гісторыя з незвычайным героем і незвычайнымі ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік.

snezhny_chalavek_2.jpg

 

Яркія акцэнты ў чорна-белых разваротах, як і акцэнты ў тэксце на знаёмых у горадзе месцах - дадаюць гісторыі шарм, а нам - задавальнення ад чытання.

 

snezhny_chalavek_3.jpg

 
Кніга лёгка чытаецца, што асабліва важна для тых, хто толькі пачынае чытаць на беларускай мове.

 

snezhny_chalavek_4.jpg
 

Снежны чалавек у пошуках новага дома прайшоў - нечакана – праз  Мінск. Пакінуўшы ў пячоры высока ў гарах, дзе снег ніколі не павінен раставаць (але пачаў), дзядулю і казу, Снежны чалавек адправіўся шукаць больш сухую пячору. А сава адправілася з ім.

 

snezhny_chalavek_5.jpg

 

У Менску ён сустрэў вучняў Барыса і Алеся, напалохаў іх. Неспадзявана, вядома.

 

snezhny_chalavek_6pg.jpgsnezhny_chalavek_7.jpg

 

Скончылася ўсё добра. Сава знайшла новую пячору, пакуль Снежны чалавек патрапіў у невялікія прыгоды ў Менску. Сава, відаць, не першы раз разбіралася з праблемамі за ўсіх - Снежнага чалавека, яго дзеда і казу.

 

snezhny_chalavek_8.jpg

 

Барыс і Алесь пасябравалі з галоўным героем, але таму ўсё роўна прыйшлося пакінуць горад - у недапушчальнасць будучых эксцэсаў.

 

snezhny_chalavek_9.jpg

 

І ён вярнуўся, да гор, елак і кісялю.

 

Идэі па рабоце з кнігай :

  • сгатаваць сямейны чарнічны кісель дзеда і ўнука
  • на першым развароце адзначыць як мага больш знаемых будынкаў

 

Звязаныя матэрыялы:

Герой - удзельнік выставы "Цуды з усмешкай"

Книга патрапіла ў рэкамендацыйны спіс праекта "Ліхтар"

Экскурсія па кніге

 

Библиографическое описание: 
Суса, Э. Снежны чалавек у Мінску / Эва Суса; маст. Кацярына Дубовік. - Мінск : Кнігазбор, 2016. - 36 с.