Снежны чалавек у Мінску

Название курса: 

dsc05173-edit2.jpg

Пачынаем мы нашу вандроўку на беразе Свіслачы, менавіта тут, дзе з’явіўся наш Мінск (спрэчкі, безумоўна вядуцца, але…).

 

  Іменавіта там, куды прыйшоў наш герой па Свіслачы.

 

1-ае заданне: Знайдзі памятны знак за будынкам Дома фізкультурніка і паспрабуй уявіць, як выглядаў наш горад падчас яго згадак у Летапісе!

 

Мінскае замчышча - першапачатковы цэнтр старажытнага Мінска. На гэтым месцы стаяў старажытны замак. Сёння пра першую мінскую царкву гаворыць памятны знак за будынкам спарткомплексу, вядомага як Дом фізкультурніка. Паглядзець, як насамрэч выглядаў падмурак, можна спусціўшыся да Свіслачы. У цені дрэў зроблена яго копія з каменя.

 

Не толькі наш Снежны чалавек прыйшоў па рэчышчы Свіслачы, яшчэ адна цікавая гісторыя звязана з гэтым месцам. А ментавіта  - з’яўленне цудадзейныя іконы.

 

Згодна падання, 13 жніўня 1500 года Мінская ікона Божай маці з'явілася жыхарам горада "ці то па вадзе, ці то супраць вады цудоўным чынам або праз Анёлаў перанесены да Мінска, на рацэ Свіслачы пад замак устаў, а святлом незвычайным з сябе выходным, ад абывацеляў месца з вады здабыты, і да царквы Замкавага года 1500 дня 13 жніўня быў суправаджаны”.

 

Больш за стагоддзе абраз захоўваўся ў Ніжнім Замку Мінска, у саборнай царкве Раства Прасвятой Багародзіцы. Заступніцтву Мінскага абраза прыпісваецца непрыступнасць замкавай царквы падчас нашэсця на Мінск крымскага хана Менглі-Гірэя ў 1505 годзе. 6 жніўня 1506 года ў бітве пад Клецкам беларуска-літоўскае войска разграміла заваёўнікаў і вызваліла палонных.

 

У 1591 г. Мінску быў дадзены герб: на блакітным небе Божая Маці, а вакол яе - анёлы.

 

Заданне 2. Знайдзіце абраз у Кафедральным саборы Сашэсця Святога Духа і загадайце сваё самае патаемнае жаданне. Паверце, зараз яно абавязкова спраўдзіцца.

 

Ну што ж,  самы час рушыць далей, выходзьце з царквы на тэрыторыю Верхняга горада. Падыйдзіце да Ратушы.  Дарэчы, кажуць, у ёй жыве прывід, але мы з вамі гэта высвятляць не станем.

 

Існуе легенда, што ў сярэдзіне ХVІІІ ст. жыў шляхціц Міхал Валадковіч, які імкнуўся стаць сябрам гарадской рады. Ён вылучаўся шалёным норавам, але ім апекаваўся магнат з Радзівілаў, з дапамогай якога ў 1760-м ён усё-ткі ўвайшоў у гарадскую раду.

 

Але нораў падвёў Валадковіча: падчас спрэчкі раз’юшаны шляхціц выхапіў шаблю, размахнуўся і адсек кавалачак вуха ад статуі Ісуса Хрыста. Гэтага было дастаткова, каб пакараць Валадковіча смерцю.

 

Пакуль Міхал чакаў смерці ў вязніцы ратушы, да яго прыходзіў святар для споведзі, але Валадковіч прагнаў яго. Лічыцца, што паколькі шляхціц памёр без святога прычасця, то яго бунтарная душа зрабілася  прывідам і ўвесь час туляецца побач з ратушай. Кажуць, што прывід Валатковіча можна ўбачыць бліжэй да світання.

 

 А мы з вамі пойдзем да бронзавай карэты, запрэжанай двойкай бронзавых коней. Скульптурная кампазіцыя "Экіпаж" была ўсталяваная тут у 2007 годзе да Дня горада. Па задуме аўтара, экіпаж чакае свайго гаспадара, Захарыя Карнеева, першага губернатара Мінска. Не абышлі гэтую кампазіцыю і гарадскія легенды. Кажуць, што калі пасядзець у павозцы, то гэта прынясе поспех у вандраваннях. 

 

Заданне 3. Пасядзіце ў карэце. Хай нашай вандроўке спрыяе поспех.

 

Сходзім уніз, на вуліцу Зыбіцкую. Здаецца, самы час  трохі падсілкавацца. Тут мноства кавярняў і рэстаранчыкаў, выбірайце які вам да спадобы. Але мы б рэкамендавалі вам вас узяць чэбук у “ЧабурэкМі” (Зыбіцкая, 2) і прайсці да набярэжнай.

Заданне 4. Пашпацыруйце, палюбуйцеся, які ў нас прыгожы горад. Наступны наш прыпынак будзе ў парку Янкі Купалы.

 

Брукаваная сцежка прывядзе вас да фантана "Вянок". Побач са штучным збудаваннем, на траўніках і ўздоўж алей, размясціліся невялікія каменныя статуі (давайце паспрабуем іх знайсці).

 

На першы погляд скульптуры могуць падацца дзіўнымі… Але тым, хто хоць крыху знаёмы з творчасцю паэта, стане зразумелы прыхаваны сэнс убачанага. Творы ў камені засталіся ў парку імя Янкі Купалы пасля пленэру 1988 года. 

 

Заданне 5. Паспрабуйце знайсці скульптуры і адгадаць, якім творам Я.Купалы яны адпавядаюць.

 

Ну што ж, час рушыць наперад. Наступны прыпынак - Парк Горкага. Герой нашай кнігі менавіта тут і заснуў ад стомы. Не ведаю як вы, а мы ўжо гатовыя заснуць у снежнай гурбе. 

 

Заданне 6. І апошняе нашае заданне на сёння. Знайдзіце снежную гурбу ў парку (нават калі вы апынуліся ў ім улетку, ну ці паспрабуйце здагадацца, дзе ў парку можа быць снег цэлы год).

 

Вы вялікія малайцы і, я думаю, заслужылі папіць кісяля ці гарбаты ў парку. Пашпацыруйце тут, адпачніце.

 

Поспехаў вам. Да новых кніг і новых сустрэч!


 
У тэлеграме мы начыталі гісторыю для тых, хто не можа знайсці кнігу (ужо рарытэт)
 
Карта-падказка. Кропкі вельмі, вельмі прыблізныя!)
 
snezhny_karta.jpg
 

 
 

сачыць за новымі ідэямі для кнігасустрэч спадручна ў telegram  / следить за свежими идеями для книговстреч удобно в telegram