Гульня колераў, формаў і слоў.
З адноаго боку - вечныя тэмы, спакаваныя ў дзіцячыя вершы, якія легка пазнаюць дарослыя. Я - Мы. Мары - рэчаіснасць. Знешняя і ўнутраная прыгажосць. Цяга да нязведанага - хатняя ўтульнасць. Маленькі мір - вялікі космас. Чаканне дружбы (наіўнае і, магчыма, бясконцае).
З другога боку - дзіцячыя вершы, вясёлыя і лёгкія, у якіх можна не вычытваць нічога лішняга.
Пад пёрамі ў сабе нашу
якогась ІНШАЗВЕРА.
Ён часам уздымае шум:
«Пусці, прашу!
Пусці, прашу!»
Ён жудасны праз меру.
Ён мне сваяк? Не веру!
Бух-бух-бух —
ад маёй хады
усе на ўвесь дух
бягуць хто куды.
І вось я самотны, дарэмна іх клічу.
Што мне рабіць з маім абліччам?
Ульф Старк ў перакладзе Алесі Башарымавай плюс шыкоўныя ілюстрацыі Лінды Бундэстам - і цягне зазірнуць ў сябе. Яны там? Звяры, якiх нiхто ня бачыў?
(Вольга Воўк)
Не найдено обратных ссылок