+12 для 12+, або Што варта пачытаць падлетку з фантастыкі

fantastika_podborki_1.jpg

 

З перакладаў на беларускую мову:

adams_d._autaspynam_pa_galaktycy_0.jpg

Адамс, Д. Аўтаспынам па галактыцы / Дуглас Адамс; пер. П.Касцюкевіча. — Мінск : Логвінаў, 2015. — 224 с.

 

Гумар і фантастыка, хораша спалучаныя пад адной вокладкай. Беларускамоўны варыянт з’явіўся ў 2015 годзе ў выдавецтве Логвінаў. Як мінімум, з кніжкі можна даведацца адказ на самае важнае пытанне жыцця, Сусвету ды такога-ўсякага (42).

 

Дзе ўзяць?

у Нацыянальнай бібіліятэцы Беларусі  (толькі чытальная зала)

 

bary_d._m._piter_pen.jpg

Бары, Д. М. Пітэр Пэн / Джэймс Мэцью Бары; пер. Уладзя Лянкевіча; іл. Кацярыны Дубовік. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 192 c. — (Каляровы ровар)

 

Пераклад з’явіўся ў Кнігазборы ў 2017 годзе. Не-зусім-фэнтэзі ў нашым сённяшнім разуменні, але для азнаямлення, бадай што, абавязковае. Праблема сталення ды такое ўсё. І забаўныя феі.

 

23961044_2051124231789057_899301084_o.png

Дзе ўзяць?

- у дзіцячых бібліятэках Мінска ЦБ, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8,10, 11, 14, 15, 16, 17

- у бібліятэке фестываля "Горад і Кнігі" (кніга - пераможца спецпраекта "Ліхтар")

- у краме halijafy.by

- у краме knihi.by

gimnaziya_13.jpg

Жвалеўскі, А. Гімназія № 13 / Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастэрнак; пер. з рус. Раісы Баравіковай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2017. — 376 с.

 

Гісторыя, якая адбылася ў звычайнай мінскай гімназіі. Ну як звычайнай — з дамавікамі, кабінетнымі і іншымі нячысцікамі. І яшчэ... не, чытайце самі.

 

23961044_2051124231789057_899301084_o.png

Дзе ўзяць?

у дзіцячых бібліятэках Мінска 

у бібліятэке фестываля "Горад і Кнігі" (кніга - пераможца спецпраекта "Ліхтар")

zamak_otranta.jpg

Замак Отранта / Хорас Ўолпал; пер. з англ. Г.Янкуты. Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй / Мэры Шэлі; пер. з англ. М. Дзергачовай. — Мінск : Кнігазбор, 2016. — 368 с.

 

2 тэксты пад адной вокладкай, 2 забітыя зайцы з бібліятэчкі часопіса Прайдзісвет (2016). Класіка гатычных раманаў.

 

Дзе ўзяць?

- у Нацыянальнай бібіліятэцы Беларусі (толькі чытальная зала)

- у Цэнтральная навуковай бібліятэцы НАН Беларусі ім. Я.Коласа

-у краме knihi.by

laukraft_g._f._klich_ktulhu.jpg

Лаўкрафт, Г. Ф. Кліч Ктулху / Говард Філіпс Лаўкрафт; пер. з англ. У. В. Гурыновіч, П. П. Донава, А. Ю. Кудраўцава. — Мінск : Янушкевіч, 2017. — 280 с.

 

Зборнік апавяданняў выйшаў у 2017 годзе ў выдавецтве Янушкевіч. Ёсць ахвота да жахаў і містыкі? У спадара Лаўкрафта хапае і таго, і другога.

 

Дзе ўзяць?

у Нацыянальнай бібіліятэцы Беларусі  (толькі чытальная зала)

- у краме knihi.by

lyuis_k.s._hroniki_narnii._plyamennik_charaunika.jpg

Льюіс, К.С. Хронікі Нарніі. Пляменнік Чараўніка / К.С.Льюіс; пер. з англ. мовы Н.Кім. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2016. — 218 с. — (Добрая кніга).

 

Кніга выйшла ў 2016 годзе ў выдавецтве Пазітыў-цэнтр. Блізкі сябар Толкіна, Льюіс утварыў уласны цікавы свет, варты знаёмства. У камплекце хрысціянская мараль ды станоўчыя прыклады.

 

Дзе ўзяць?

у дзіцячых бібліятэках Мінска ЦБ, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8,10, 11, 14, 15, 16, 17

- у краме kniger.by

- у краме knihi.by

- у краме электронных кніг kniharnia.by
 
tolkin_dzh._r._r._hobit_abo_vandrouka_tudy_i_nazad.jpg

Толкін, Дж. Р. Р. Хобіт, або Вандроўка туды і назад / Дж. Толкін, пер. з англ. Д.Магілёўцава, К.Курчанковай. — Мінск, 2002. — 264 с.

 

Так, пераклад выйшаў ажно ў 2002 годзе, але якое ж знаёмства з жанрам фэнтэзі без знаёмства з бацькам-заснавальнікам? У камплекце: хобіты, гномы, чарадзей і цмок (1 шт.). А, і яшчэ эльфы. І трохі філалагічных выбрыкаў, якія заўважыць абазнаны і ўважлівы чытач.

 

Дзе ўзяць?

- у беларускай электронная бібліятэцы "Беларуская палічка"

- в інтернетце шмат)

 

З сучасных беларускіх аўтараў:

audzeychyk_s._kniga_zdolnyh.jpg

Аўдзейчык, С. Кніга здольных / Святлана Аўдзейчык. — Мінск : Галіяфы, 2020. — 352 с.

 

dlatouskaya_a._gen_zyamli.jpg

Длатоўская, А. Ген зямлі / Аліна Длатоўская. — Мінск : Кнігазбор, 2017. — 132 с.

 

Трохі супергеройскай тэматыкі ў гэтай вашай\нашай сучаснасці (так, хто сказаў “сацыяльны падтэкст”?).

 

Дзе ўзяць?

у Нацыянальнай бібіліятэцы Беларусі  (толькі чытальная зала)

- у краме электронных кніг kniharnia.by

zaharevich_k._chas_vognennaga_ptushkalova.png

Захарэвіч, К. Час Вогненнага Птушкалова / Кацярына Захарэвіч. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 144 с.

 

Антыўтопія, якая насамрэч не… пачакайце-пачакайце… ці ўсё-такі антыўтопія?

 

Дзе ўзяць?

у Нацыянальнай бібіліятэцы Беларусі  (толькі чытальная зала)

- у краме knihi.by

ilyushyna_l._klyuch_darog._pachatak.jpg

Ільюшына, Л. Ключ дарог. Пачатак / Лілія Ільюшына. — Мінск : Галіяфы, 2019. — 352 с.

 

Джым разумее, што можа кіраваць дарогамі, а заадно пазнае пра свет вакол сябе шмат новага. Злыдні, ведзьмы і сяброўства. Ён справіцца.

 

Дзе ўзяць?

- у краме halijafy.by

- у Акадземкнізе

- в библиотеке ЗаЧтения

kaminskaya_z._rusalki_klichuc.jpg

Камінская, З. Русалкі клічуць / Зараслава Камінская. — Мінск : Кнігазбор, 2017. — 108 с.

 

Містыка ды міфалогія на фоне кранальных чалавечых перажыванняў. Або наадварот.

 

Дзе ўзяць?

у Нацыянальнай бібіліятэцы Беларусі  (толькі чытальная зала)

- у краме электронных кніг kniharnia.by

_korf_s._paleski_dyyaryush_dyvizii_serakouskaga.jpg

Корф, С. Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага / Стэфан Корф. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 204 с.

 

Айчынная міфалогія, драбок гісторыі і сюжэтны пава... Ну, вось так.

 

Дзе ўзяць?

у Нацыянальнай бібіліятэцы Беларусі  (толькі чытальная зала)

- у краме электронных кніг kniharnia.by

- у краме knihi.by

latyshkevich_m._dozhdzh.jpg

Латышкевіч, М. Вершнікі на дарозе. Над Вугерай — дождж / Маргарыта Латышкевіч // Наш дом. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. — С.216-350

 

Сціслае кіраўніцтва для тых, хто хоча забіць цмока, але пакуль не ведае, як (спойлер: прыкарміце чарадзея яблыкам).

 

Дзе ўзяць?

у дзіцячых бібліятэках Мінска ЦБ, 1, 3, 4,  7, 9,14, 15

у Нацыянальнай бібіліятэцы Беларусі  (толькі чытальная зала)

- ва ўсіх публічных бібліятэках Мінска 

 

Латышкевіч, М. Вараціш-гара / Маргарыта Латышкевіч // Маладосць. — 2018. — №5. — С.49-75

Латышкевіч, М. Вараціш-гара / Маргарыта Латышкевіч // Маладосць. — 2018. — №6. — С.42-66

 

Гісторыя, уласна, пра тое, што адна раззлаваная дзяўчына можа даць дыхту ўсім гэтым вашым міфалагічным існасцям.

 

Дзе ўзяць?

- ва ўсіх дзіцячых бібліятэках Мінска 

ва ўсіх публічных бібліятэках Мінска 

у Нацыянальнай бібіліятэцы Беларусі  (толькі чытальная зала)

shein_a._sem_kamyanyou.jpg

Шэін, А. Сем камянёў / Аляксей Шэін. — Мінск : Пазітыў-цэнтр, 2015. — 416 с.

 

Ува многім не столькі ўласна фэнтэзі, колькі алегорыя. З хрысціянскімі матывамі. І хэпі-эндам.

 

Дзе ўзяць?

- ва усіх дзіцячых бібліятэках Мінска 

у Нацыянальнай бібіліятэцы Беларусі 

ва ўсіх публічных бібліятэках Мінска 

 

Спіс падрыхтавала Маргарыта Латышкевіч (спецыяльна для фестывалю "Горад і Кнігі")

 

 
Тэги: