Ключ дарог

Название: 
Ключ дарог
Издательство: 
Год издания: 
2019

20190902_120644.jpg

 

Джым Ф’юры  жыве ў Смолвілі — глухім сонным мястэчку на паўночным усходзе Англіі, дзе ніколі не здаралася нічога значнага.

 

З маленства ен гуляе ў футбол і падае пэўныя надзеі.  Але, пашкодзіўшы на гульні калена, Джым раптам застаецца без мары і будучыні, якую ўжо сабе азначыў. 

 

З бацькам у яго не самыя цёплыя адносіны. Як і ўсякі 12-гадовы хлопец, ён не жадае ўсе жыцце правесці на ферме, ледзь зводячы канцы з канцамі. 

Сяброў у яго няма,  дарослым ён не дае веры, і пагутарыць аб усім, што адбываецца на сэрцы, яму рашуча няма з кім. 

 

Захад ужо на добры падлеткавы раман, але - не. 

Гэта - фэнтэзі.

 

Спачатку ў  Джыма пачынаюць свярбець падэшвы ног.

 

У горад, у пошуках натхнення, прыязджае знакаміты навуковец Рэндал Морысан, спецыяліст па страчаным рэліквіям. З добрага - у Морысанаў ёсць сын, з якім Джым нарэшце пасябруе. З дрэннага - сын, здаецца, мае жахлівы дар.

З'яўляецца дзяўчынка ў лахманах, якая ўмее знікаць пасярод вуліцы і, здаецца, працуе на брыдкага містэра С.

І ўвесь горад пачынае зноў шукаць старажытны скарб.

 

Раптам аказваецца, што ў кнізе наогул нічога не тлумачыцца аўтарам. 

 

Нешта праскоквае ў рэпліках герояў, нешта самастойна дадумваецца па сюжэце, але свет, які раптам перастае быць сумным светам сумнага Смолвіля, не падаецца на талерцы. 

Ты знаходзішся роўна ў той жа разгубленасці, што і герой. Спачатку мяркуеш самае верагоднае, потым успамінаеш легенды, а потым сочыш за кожным сказам так пільна, як толькі можаш.

 

Часам сюжэт змяняецца ў межах аднаго абзаца. А нічога не прадвяшчала бяды. І ты вяртаешся перачытваць, злуючыся на сваю звычку хутка глынаць старонкі.

 

Сэнсаў закапана зашмат, і - трэба сачыць за рукамі аўтара. Уважліва сачыць за рукамі.

 

Хоп - і існуюць дарогі паміж мірамі, якія могуць прывесці куды заўгодна, іх Гаспадар і таямнічы Дом на Дарозе, у якім, згодна  абрыўкам легенд, можна знайсці тое самае важнае, што аднойчы страціў на шляху.

 

Хоп - і вакол старажытныя ведзьмы, якія раней былі гаспадарамі нашага свету. Якія выжываюць ледзь-ледзь і не надта любяць чалавецтва, што выгнала  іх з іх зямель. 

 

І яшчэ шмат  нечакана-усялякіх “хоп”.

 

Сямейная гісторыя Джыма, сам Джым, негераічны зусім герой (якога разглядаць і разглядаць), ангельскія легенды (і вядомы усім фальклор),  пэўны момант кніжнай гісторыі (у якім усё сапсавана, небяспечна і незразумела) - усё гэта пераплятаецца разам. Трымае. 

 

Дарогі, якія могуць прывесці куды заўгодна. А могуць і не прывесці. Дамой. Да шчасця. Да самога сабе. Да новай гісторыі. 

Паспрабуйце. 

 

(Вольга Воўк))

 
Библиографическое описание: 
Ільюшына, Л. Ключ дарог. Пачатак / Лілія Ільюшына. — Мінск : Галіяфы, 2019. — 350 с.