Як наконт сустрэцца?
Мы і кнігі бібліятэкі «Ліхтара» збіраемся 3 красавіка зазірнуць на «TEATRON LINE 2021»
У 14.30 прапануем гульню па кнігам Элізабэт Брамі і Эстэль Біён-Спаннёль «Дэкларацыя правоў дзяўчынак. Дэкларацыя правоў хлопчыкаў» і «Дэкларацыя правоў мам. Дэкларацыя правоў тат».
Гумарныя словы і малюнкі, а таксама выдатная магчымасць задумацца аб тым, колькі бацькоўскіх правоў парушае дзіцячы эгаізм. І наадварот!
Уваход на кніжныя сустрэчы вольны, але, калі пажадаецце заадно патрапіць на спектаклі фэсту, трэба будзе купіць білеты (5 руб. дзіцячы, 7 — дарослы).
Дзе: ДК ветэранаў (вул. Я.Купалы, 21)
Абавязкова зазірніце ў праграму!