Найлепшы ў свеце запускальнік паравых машын, найлепшы ў свеце хуткасны прыбіральнік і бягун, налепшы ў свеце будавальнік і тушыльшчык пажараў, і нешта ж яшчэ… Ах, да — найлепшы ў свеце паядальнік тартоў!
Мужчына ў сваім найлепшым веку, прыгожы, спрэс разумны і ўзорна тоўсты. Дужа любіць катлеткі і весялее, калі атрымлівае маленькія падарункі. Налятае на несправядлівасць, як коршун, і ўжывае кукарэкавыя лекі.
Дзіўны сябра па гульнях, таўсматы маленькі дзядзечка — найлепшы ў свеце Карлсан.
(Пераканаў Малога, што разумныя гутаркі нічога не вартыя, калі трэба разабрацца, чыя праўда. Ня памяталі гэты момант з дзяцінства — і як знайшлі! Самы ненажэрны хлопчык, гэты Малы!)
Сярод іншага, атрымаеце задавальненне, параўноўваючы знакамітыя фразачкі з перакладам Алесі Башарымавай.
Здароўценькі вам!
Не найдено обратных ссылок