Джым Ф’юры жыве ў Смолвілі — глухім сонным мястэчку на паўночным усходзе Англіі, дзе ніколі не здаралася нічога значнага.
З маленства ен гуляе ў футбол і падае пэўныя надзеі. Але, пашкодзіўшы на гульні калена, Джым раптам застаецца без мары і будучыні, якую ўжо сабе азначыў.
З бацькам у яго не самыя цёплыя адносіны. Як і ўсякі 12-гадовы хлопец, ён не жадае ўсе жыцце правесці на ферме, ледзь зводячы канцы з канцамі.
Сяброў у яго няма, дарослым ён не дае веры, і пагутарыць аб усім, што адбываецца на сэрцы, яму рашуча няма з кім.
Захад ужо на добры падлеткавы раман, але - не.
Гэта - фэнтэзі.
Спачатку ў Джыма пачынаюць свярбець падэшвы ног.
У горад, у пошуках натхнення, прыязджае знакаміты навуковец Рэндал Морысан, спецыяліст па страчаным рэліквіям. З добрага - у Морысанаў ёсць сын, з якім Джым нарэшце пасябруе. З дрэннага - сын, здаецца, мае жахлівы дар.
З'яўляецца дзяўчынка ў лахманах, якая ўмее знікаць пасярод вуліцы і, здаецца, працуе на брыдкага містэра С.
І ўвесь горад пачынае зноў шукаць старажытны скарб.
Раптам аказваецца, што ў кнізе наогул нічога не тлумачыцца аўтарам.
Нешта праскоквае ў рэпліках герояў, нешта самастойна дадумваецца па сюжэце, але свет, які раптам перастае быць сумным светам сумнага Смолвіля, не падаецца на талерцы.
Ты знаходзішся роўна ў той жа разгубленасці, што і герой. Спачатку мяркуеш самае верагоднае, потым успамінаеш легенды, а потым сочыш за кожным сказам так пільна, як толькі можаш.
Часам сюжэт змяняецца ў межах аднаго абзаца. А нічога не прадвяшчала бяды. І ты вяртаешся перачытваць, злуючыся на сваю звычку хутка глынаць старонкі.
Сэнсаў закапана зашмат, і - трэба сачыць за рукамі аўтара. Уважліва сачыць за рукамі.
Хоп - і існуюць дарогі паміж мірамі, якія могуць прывесці куды заўгодна, іх Гаспадар і таямнічы Дом на Дарозе, у якім, згодна абрыўкам легенд, можна знайсці тое самае важнае, што аднойчы страціў на шляху.
Хоп - і вакол старажытныя ведзьмы, якія раней былі гаспадарамі нашага свету. Якія выжываюць ледзь-ледзь і не надта любяць чалавецтва, што выгнала іх з іх зямель.
І яшчэ шмат нечакана-усялякіх “хоп”.
Сямейная гісторыя Джыма, сам Джым, негераічны зусім герой (якога разглядаць і разглядаць), ангельскія легенды (і вядомы усім фальклор), пэўны момант кніжнай гісторыі (у якім усё сапсавана, небяспечна і незразумела) - усё гэта пераплятаецца разам. Трымае.
Дарогі, якія могуць прывесці куды заўгодна. А могуць і не прывесці. Дамой. Да шчасця. Да самога сабе. Да новай гісторыі.
Паспрабуйце.
(Вольга Воўк))
Не найдено обратных ссылок