Авечак шмат не бывае! Асабліва такіх мілых. Асабліва ў вершах. А ўжо калі авечкі з Беларусі і Панда з Шанхаю — бяспройгрышная камбінацыя.
У кніжцы ўсё ў руху — авечкі-непаседы, праважатыя-сустракатыя, рэчы ў чамадане, сабраным ў дарогу, і нават словы на старонках.
Вельмі дынамічная кніжка, на кожнай старонцы — новая прыгода.
Чытаць іерогліфы, есці палачкамі, рамантаваць ровар, выбіраць незвычайныя смачнасці (чакалядныя спагецці ці цукровыя суквецці?), трапіць на склад падпольнай зброі, а напрыканцы — зазірнуць у цудоўны "авечы" слоўнічак.
Камуфляжная мятлушка, лусцік яблыка, панчошкі, матуз, адкрутка, гарбата з цытрынаю, кірля — якія адкрыцці!
Некаторыя часткі вам абавязкова захочацца вывучыць на памяць. А некаторыя — падправіць. Тэкст не вельмі роўны, але вельмі смачны. Як кавуновы сок.
Бэээ!
Не найдено обратных ссылок