Дзіцячая кніга, вядома, прызначаецца дзецям. Так?
Нам здаецца, што добрая кніга - гэта, перш за ўсё, нагода падумаць, пабыць побач з дзіцем, даць магчымасць кожнаму ўбачыць сваю гісторыю.
А калі яшчэ і ўзмацніць чытанне кнігі водарам, атмасфера будзе неверагодная.
Кніга Эмы Адбоге для дзяцей стане выдатнай крыніцай ідэй для гульняў.
Ствалы паваленых дрэў, шмат палак і галінак, камяні і пясок. Падобна на ідэальнае месца для гульні? Так яно і ёсць! У яме так шмат месца, што кожны можа рабіць тое, што жадае.
Безумоўна, многія дарослыя будуць не ў захапленні ад такіх гульняў – але хай успомняць, якім было наша дзяцінства. Гульні на паветры, палі і лясы….
Змяшаем водар, які дазволіць нам акунуцца ў гісторыю па-сапраўднаму:
3 кропелькі мяты наблізяць нас да пахаў травы, да таго ж дапаммогуць зняць напругу і сканцэнтравацца на гісторыі.
1 кропелька піхты дазволіць удыхнуць водары лесу і дасць адчуванні утульнасці і сямейнай блізказці,
а калі мы дадамо 3 кропелькі апельсіна, гэта раслабіць нас, нагадае, што ўсе мы родам з дзяцінства, і зробіць нас крышачку больш шчаслівым.
Паспрабуйце змяшаць маслы, узяць кнігу і акунуцца ў свет дзяцінства і гісторыі разам са сваім маленькім чытачом!
І не забудзьцеся ўзяць свайго ўнутранага дзіценка ў чытацкую кампанію!
#водарлітар іншых кніг
сачыць за новымі ідэямі для кнігасустрэч спадручна ў telegram / следить за свежими идеями для книговстреч удобно в telegram