Першыя кнігі на беларускай мове

Название курса: 

Нажаль, сучасных кніг для самых маленькіх на беларускай мове – мякка кажучы, няшмат.

 

На сустрэчы для чытачоў 1 – 3 год мы чытаем-гуляем-расказваем пра самыя любімыя.

 

293788840_371877791733285_3692200138948135545_n.jpg

 

1. Цідхольм, Анна-Клара. Тук-тук-тук! / А.-К. Цідхольм. — Мінск : Папуры, 2020. — 26 с.

 

Пачалі сустрэчу з інтэрактыўных чытанняў па кнізе Анны-Клары Цідхольм “Тук-тук-тук!” выдавецтва Папуры. Даўно свярбели рукі паспрабаваць яе ў гучных чытаннях, і вось нарэшце.

 

293844628_371875791733485_3214098783335034626_n.jpg

 

Галоўны сакрэт — давайце слухачам грукаць у дзверы!

 

293818790_371876738400057_5115606291668672205_n.jpg293732373_371876131733451_9092040198947747111_n.jpg

 

Далей было б шыкоўна мець кнігу-гульню на беларускай мове — такія кнігі добра заходзяць паміж чытаннямі двух іншых кніг. Але чаго няма, таго няма, прыйшлося па ходу гульні ўсім разам перакладаць на беларускую мову прыгоды слонікаў.

 

293508910_371877401733324_8463382671117253727_n.jpg

 

Вершаваны пераказ мы, канешне, не асілілі, але, калі хтосьці возмецца, будзем удзячныя.

 

2. Вісландэр, Ю. Крумкач кажа нельга / Юя Вісландэр; маст. С.Нурдквіст; пер. Н.Кандрусевіч. — Мінск : Koska, 2018. — 18 с.

 

293810347_371877588399972_3152549434921028425_n.jpg

 

Пасля зноў чыталі, кніжку-кардонку пра Крумкача і Маму Му. Кожным разваротам яна адсылае да кніг для больш дарослых чытачоў, і прыхільнікі серыі (бацькі і старэйшыя брацікі-сястрычкі) усміхаліся гэтак жа, як і малечы.

 

293567252_371877545066643_8975995952318532162_n.jpg

 

Астатнія кнігі мы паказвалі бацькам, дзеткі выдыхліся.

 

3. Чытанка для маленькіх / укл. Вінцук Вячорка, Пётра Садоўскі; іл. Святланы Каньковай-Дударэнкі. — Мінск : Кнігазбор, 2013. — 60 с. : іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» ; падсерыя «Каляровы ровар» ; вып. 2).

 

Моцная падборка і народных і аўтарскіх казак, вершаў, прыпевак, калыханак і нават гульняў з цудоўнымі яркімі ілюстрацыямі Святланы Каньковай-Дударэнкі — чытанка была з’явай у 2013 годзе, а зараз проста лягенда.

 

Дрэнная навіна — тыраж на яе скончыўся даўным-даўно, і амаль за 10 год мы так і не дачакліся перавыдання. Добрая — “Чытанку” ператварылі ў відэакнігу, дапоўніўшы галасамі Ганны Хітрык і Паўла Харланчука.

 

4. Калыханкі / уклад. Святлана Тоўсцік; маст. Ганна Сілівончык. — Мінск : Галіяфы, 2018. —​ 48 с.

 

293652257_371876578400073_9059623576926834778_n.jpg

 

Знаходка для мам самых маленькіх і тых, хто рыхтуецца стаць мамамі. Тых, хто хоча самастойна спяваць сваім крошкам самыя першыя песенькі на беларускай. Астатнія могуць проста паслухаць дыск.

 

Дрэнная навіна ўсё тая ж, тыража нет. Але дыск можна знайсці ў інтэрнэце.

 

5. Карл, Э. Вельмі галодны вусень / Эрык Карл. — Мінск : Галіяфы, 2019. — 22 с.

 

У 2019 годзе самая знакамітая дзіцячая кніга ў свеце была перакладзена, нарэшце, на беларускую мову, і яе, пэўна, і сення можна знайсці там-сям у кнігарнях.

 

Кнігі Эрыка Карла, як вядома, самыя першыя дзіціячая энцыклапедыіі, у якіх сышлося ўсё — і малюнкі, і рухі, і новыя веды, і рытміка тэксту, і юмар для бацькоў.

 

293611664_371878115066586_1638891686884888375_n.jpg

 

6. Андэрсан, Л. Мулан і бабуля / Лена Андэрсан. — Мінск : Koska, 2019. — 26 с.

Андэрсан, Л. Мулан і булачкі / Лена Андэрсан. — Мінск : Koska, 2021. — 24 с.

 

Серыя — іх ужо дзве — кніг пра Мулан, выдатны прыклад для самых маленькіх. У буйных малюнках на белым фоне і з мінімумам дэталяў, якія, тым не менш, цягне разглядаць і разглядаць, Мулан жыве свой дзень маленькай дзяўчынкі.

 

293524182_371878048399926_4503639605841973026_n.jpg293610012_371878208399910_8596542800996793448_n.jpg

 

Як раз такіх простых, якасна зробленных жыццевых гісторый і не хапае у дзіцячай літаратуры на беларускай мове.

 


сачыць за новымі ідэямі для кнігасустрэч спадручна ў telegram  / следить за свежими идеями для книговстреч удобно в telegram