Брамі, Э. Дэкларацыя правоў дзяўчынак. Дэкларацыя правоў хлопчыкаў / Элізабэт Брамі, Эстэль Біён-Спаннёль; пер. з фр. А. Трацяковай. — Мінск : Koska, 2020. — 72 с.
Брамі, Э. Дэкларацыя правоў мам. Дэкларацыя правоў тат / Элізабэт Брамі, Эстэль Біён-Спаннёль; пер. з фр. А. Трацяковай. — Мінск : Koska, 2020. — 72 с.
Кнігі з відавочнымі, і разам з тым нечаканымі правамі, перакладзеныя з французская мовы. Кнігі-пярэкруткі, у якіх цікава параўноўваць правы хлапчукоў і дзяўчынак, мам і татаў.
Але гэтак жа цікава — паспрабуйце! — адгадаць, чые ж гэта супер-класныя правы, дарослыя ці дзіцячыя?
Права не быць ідэальнымі, не ведаць адказы на ўсе пытанні, рабіць памылкі — нават у матэматыцы! — і… дрэнна вучыцца ў школе.
Права нястрымна ды шумна сябе паводзіць, быць раскудлачанымі, падрапанымі і г.д.
Права насіць адзенне блакітнага, чорнага і любых іншых колераў, у тым ліку хакі.
Права плакаць, калі ўсхваляваныя нейкім фільмам ці калі ім вельмі сумна, як і права быць зацалаванымі ды купацца ў пяшчоце.
Права абіраць сабе тую прафесію, якая ім па душы.
Не быць ідэальнымі, не ведаць пра ўсе, памыляцца, нешта забываць, рабіць глупствы і часам кідаць брыдкае слова.
Права мець не залатыя рукі, не ўмець забіваць цвікі і не любіць пэцкаць рукі алівай.
Права быць супергероямі не кожны дзень.
Права плакаць, раскісаць ці маркоціцца, але ўсе роўна быць любімымі, абароненымі, суцешнымі.
Права спакойна пачытаць у прыбіральні.
Права злавацца і абурацца, калі ім дораць тупыя падарункі.
Права пайсці некуды з сябрамі, замест таго, как гуляць з малым у лялькі.
Каб праводзіць, можно сабраць прэзентацыю са старонак, якія змешчаны ў артыкуле, (добра глядзіцца на вялікім экране), а можна па спасылцы гуляць анлайн (каб пабачыць адказ націсніце на картку).
Напрыканцы гульні нядрэнна прачытаць усе старонкі кніг.