МК ад Кацярыны Дубовік

Дата: 
воскресенье, 5 января, 2020 - с 17:00 по 18:30

Майстар-класс паводле кнігі “Як Васіль змея перамог”  ад Кацярыны Дубовік

Кніга: “Як Васіль змея перамог”

Узрост: 6+

Уваход: вольны, але абавязкова рэгістрацыя

 

Прыляцеў у адзін край страшэнны змей. Стаў патрабаваць з людзей даніну. Кожны дзень!

Людзі насілі, насілі, а потым глядзяць — і насіць няма чаго.

Жыў у тым краі адзін чалавек. Не сказаць каб дужы, але смелы і здагадлівы.

 

Так пачынаецца гісторыя, якая насамрэч, народная казка ў сучаснай апрцоўы.

А яшчэ больш сучаснай яе робяць цудоўныя і незвычаяныя ілюстрацыі Кацярыны Дубовік.

 

Запрашаем вас на майстар-клас  паводле новай кнігі-карцінкі, на якім:

 

  • паслухаем казку ў выкананні Уладзя Лянкевіча
  • зробім таго самага змея разам з Кацярынай Дубовік. Пагадзіцеся, змей – абаяльны!

 

Калі вы не адаразу зразумелі, якая гэта шыкоўная прапанова, некалькі слоў пра Кацярыну - мастака-графіка і ілюстратара з Мінска. 

Не, некалькі не атрымаецца):

 

  • Лепшы ілюстратар года ў намінацыі "Майстэрства" 2015 года. Нацыянальны конкурс "Мастацтва кнігі", Мінск, Беларусь
  • Прэмія Цёткі 2016 за лепшае мастацкае афармленне кнігі "Сем Ружаў" (аўтар Надзея Ясмінска), Беларусь
  • Фіналіст міжнароднага конкурсу маладых ілюстратараў The Golden Pinwheel Young Illustrators Competition, 2017, з ілюстрацыямі да кнігі Люіса Кэролл "Скрозь Люстэрка І Што ўбачыла там Аліса", Шанхай, Кітай
  • Удзельнік выставы міжнароднай біенале ілюстрацыі ў Браціславе BIB 2017 c ілюстрацыямі да кнігі "Снежны Чалавек у Мінску" (аўтар Эва Суса)
  • Пераможца міжнароднага конкурсу кніжкі-карцінкі "The 2nd Little Hakka International Picture Book Award 2018" у намінацыі "Самае папулярнае" з кніжкай "Чаму Мэша ня траўні хаты" (аўтар Надзя Ясмінска), Пекін, Кітай
  • Прэмія Цёткі 2019 за лепшае мастацкае афармленне кнігі на беларускай мове "Чаму Мэша ня траўні хаты" (аўтар Надзя  Ясмінска), Беларусь
  • Фіналіст міжнароднага конкурсу ілюстрацыі "NAMI Concours 2019" з ілюстрацыямі да кнігі "Пітэр Пэн" Джэймса Бары.

 

Вы ўжо таксама чакаеце - не дачакаецеся, каб патрымаць у руках новую кнігу, так?

 

Уваход вольны, але абавязкова-абавязкова папярэдняя рэгістрація. Калі ласка, абірайце курс - "Гучныя чытанні". Да сустрэчы! 

 

 


addbutton.png