Чтения онлайн: 3-6 лет

Дата: 
четверг, 11 июня, 2020 - 11:30

Узрост: 3-6 год

 

Книга:

Гапеева, В. Дзве Авечкі / Вольга Гапеева; маст. Марта Герашчанка. — Мінск : Галіяфы, 2017. — 68 с.

 

 

Авечак шмат не бывае! Асабліва такіх мілых. Асабліва ў вершах. А ўжо калі авечкі з Беларусі і Панда з Шанхаю — бяспройгрышная камбінацыя.

 

У кніжцы ўсё ў руху — авечкі-непаседы, праважатыя-сустракатыя, рэчы ў чамадане, сабраным ў дарогу, і нават словы на старонках.

 

Вельмі дынамічная кніжка, на кожнай старонцы — новая прыгода.

 

 

Чытаць іерогліфы, есці палачкамі, рамантаваць ровар, выбіраць незвычайныя смачнасці (чакалядныя спагецці ці цукровыя суквецці?), трапіць на склад падпольнай зброі, а напрыканцы — зазірнуць у цудоўны "авечы" слоўнічак.

 

Камуфляжная мятлушка, лусцік яблыка, панчошкі, матуз, адкрутка, гарбата з цытрынаю, кірля — якія адкрыцці!

 

 

Некаторыя часткі вам абавязкова захочацца вывучыць на памяць. А некаторыя — падправіць. Тэкст не вельмі роўны, але вельмі смачны. Як кавуновы сок. 

 

Бэээ!

 

 

Онлайн-трансляция в инстаграм