Яміна

Автор: 
Название: 
Яміна
Издательство: 
Год издания: 
2020

8uocqw9tu70.jpg

 

Лёгка зразумець, чаму «Яміну» абралі лепшай дзіцячай кнігай Швецыі ў 2018 годзе. У ёй цалкам безапеляцыйна заяўляецца адзін з галоўных прынцыпаў дзяцінства — імкненне да гульні заўсёды пракладзе сабе дарогу. Аўтар Эма Адбоге паказвае відавочнасць гэтага факту з гумарам і стойка устрымліваецца ад якіх бы там ні было дарослых ацэначных меркаванняў. У выніку перад чытачом аказваецца жывы нічым не замутненный фрагмент гульнявой стыхіі.

 

Апавядальніца гісторыі — школьніца. Яна з непрыхаваным задавальненнем апісвае, як выдатна ім з аднакласнікамі гуляецца на перапынках у глыбокай, багатай на ўсякія прыродныя перашкоды накшталт камянёў і галінак яміне за школай. Бяспека такіх гульняў бянтэжыць настаўнікаў. Яны і так, і гэтак спрабуюць адвадзіць рабят ад сумніўнага месца. Але вось няўдача: на ўроках фізкультуры або проста на школьным ганку дзеці прымудраюцца падаць і разбіваць сабе насы куды больш актыўна, чым у нібыта небяспечнай яміне.

 

Калі ж у рашучым парыве настаўнікі проста засыпаюць імправізаваную гульнявую пляцоўку, зраўноўваючы яе з зямлёй, замяшальніціва дзяцей змяняецца захапленнем ад раптам адкрытых новых гарызонтаў: побач з упадабанымі імі карчакамі, валунамі, галінкамі і ііншым смеццем вырасла сапраўдная гара. З гэтакай інвертаванай ямінай гульня аднаўляецца з яшчэ большым энтузіязмам, а дарослым застаецца толькі прызнаць сваю паразу.

 

Сцэны гульняў дзесяцёх дзяцей прыгожыя сваімі дынамікай і харэаграфіяй. Гэтай стракатай завірусе супрацьпастаўляюцца маналітныя фігуры настаўнікаў, якія глядзяць на мітусню. Эма Адбоге актыўна запаўняе малюначкамі сэнсы, толькі бегла адзначаныя ў тэксце. У такія моманты чытач быццам бы бачыць больш, чым апісвае словамі галоўная гераіня. І гэта дорыць адчуванне настальгічнага пазнавання, быццам бы карцінкі распавядаюць ўжо нейкую больш шырокую гісторыю. Магчыма, нават уласную гісторыю чытача.

 

Кніга трапіла ў экспертны спіс праекта «Лiхтар», які абнаўляецца па меры выхаду новых значных кніг.

 

Наталля Мядзведзь

Библиографическое описание: 
Адбоге, Э. Яміна / Эма Адбоге; іл. аўтара; пер. Н.Кандрусевіч. — Мінск: Koska, 2020. — 34 с.