Ухапілі кнігу за ілюстрацыі, вельмі спадабалася іх чорна-белая лаканічнасць.
Кап-кап, вжык-вжык, пам-пампам.
Рытмічнасць радкоў, адлюстроўваючыся ад малюнкаў, просіцца далей - у гукі, ці што, у дэклараванне на хаду, у крокі, ва ўзмахі рук, у танец.
Спалучэнне зачапіла і трымае, прыдумляецца ў нешта новае. Чаго і вам жадаем!
Кот Том
Свой дом
Шукаў кот Том,
А дом быў
За хвостом,
А хвост быў
За кустом,
А куст быў
Пад мастом,
А мост быў
Над шастом,
А шост быў
Над клястом,
А клёст быў
Над гняздом.
І кожны меў свій дом.
Даўно ўжо
Кошка Тома
Чакала Тома
Дома.
Не найдено обратных ссылок