Аўтар, Гуніла Бэкстрым, нарадзілася ў 49 годзе, кніга выйшла ў 78. Праз некалькі гадоў выйшаў працяг, які таксама ёсць пад гэтай вокладкай.
Чаму кніга ў вершах? Аўтарка на момант з'яўлення кнігі ўжо была знакаміта, адзін з яе дзяцей быў хворы на аўтызм. Тады дыягназ РАС не ставілі - дзіця называлі проста не такім, як усе, роўна як у кнізе. Гуніла была ўвогуле не ўпэўнена, што грамадства гатова чытаць пра будні асаблівага дзіцяці - і зрабіла гісторыю ў вершах, каб яна ўспрымалася лягчэй.
У першых жа радках падкрэсліваецца супярэчлівасць будучай гісторыі:
Гэты аповяд жахлівы бязмежна!
Страшны і сумны… аж робіцца смешна!
Гэтыя эмацыйныя арэлі будуць практычна на кожнай старонцы.
Адбываецца цуд, у Біла нараджаецца сястрычка. Гэта робіць шчаслівымі маму і тату, і самога Біла.
А далей, за выключэннем аднаго моманту, бацькі ў кнізе - гэта фон. Уся гісторыя падаецца праз адчуванні Біла. Нават разуменне таго, што з Болай нешта не тое. Біл гуляе з Болай, але яна на яго не рэагуе. І толькі пасля таго, як цэлая старонка прысвечана спробам Біла звярнуць на сябе ўвагу сястры, бацькі разумеюць, што Бола хворая.
Яны запрашаюць дактароў, апошні з якіх прапануе пачакаць яшчэ тры месяцы. І гэтыя тры месяцы - самая страшная глава ў кнізе. Цёмныя-цёмныя сінія старонкі (якія паўторацца ўсяго яшчэ адзін раз у кнізе), гнятлівае адчуванне бяды, хоць бяда, па сутнасці, і не названа яшчэ, безвыходнасць, слёзы.
І тут Біла наведвае азарэнне (у сям'і Гунілы гэтая думка прыйшла самой Гуніле) - як маленькі ярка-жоўты ліхтарык на цёмных старонках - што самай Боле зусім не дрэнна і не страшна.
Для таго часу ўжо шмат разоў і шматлікімі галасамі агучаная думка, што калі бацькі плачуць па дзіцяці, яны плачуць у першую чаргу па сабе, была зусім наватарскай.
І калі яна смяецца, дык нам навошта плакаць? Мы будзем проста з гэтым жыць і смяяцца разам з ёю.
На тым і заканчваецца першая частка.
Кніга, нечакана для аўтара, карыстаецца поспехам.
Гуніла друкуе працяг - пра тое, як жывецца Білу з не такой сястрычкай.
Біл, напрыклад, добра ведае, што сястрычцы ўсё роўна, што ляжыць у скрынцы, якую дораць ёй на дзень нараджэння. Але вось паперка, у якую запакаваная скрынка! Гэта ж цэлая падзея!
І калі ў кнізе ўзнікае наступная праблемная сітуацыя, калі Болу дражняць на вулицы - то ўжо такіх страшных колераў, як у першай частцы, няма.
Біл перажывае спачатку, што аднойчы Бола зразумее злыя словы, а потым перажывае, што расказаў пра дражнілкі маме.
Здаецца, хлапчук зусім нерэальны. Яму 7 гадоў, а ён такі ўвесь разважлівы. І тут з'яўляецца сумленны «верш пра злосць» - Бола разбурае тое, што Біл будуе, хлопчык моцна злуецца.
Адна з глаў пачынаецца так:
Біл сядзіць і ўздыхае, таму што дзяцінства прайшло незваротна.
І ты, начытаны сумнымі кнігамі, тут жа гатовы да драмы і - не ўгадваеш. Біл выявіў, што калядных анёлаў не існуе. Цудаў не існуе, жыццё маркотнае, Біл вырас.
У нейкі момант ён глядзіць на Болу, і разумее, што цуд па-ранейшаму тут. Яна ёсць, яна ўсміхаецца, і гэта і ёсць цуд.
Не найдено обратных ссылок