Птушка ўва мне ляціць, куды захоча

Название: 
Птушка ўва мне ляціць, куды захоча
Издательство: 
Год издания: 
2019

 

Простая, сціплая гісторыя пра дзяўчынку Бэрту, якая марыла стаць мастачкай.

 

У тыя часы (пачатак 19 ст.) гэта было амаль немагчыма. Бо — дзяўчынка, а іх месца пры гаспадарцы. Бо — з вёскі. Бо — памерла маці, і хтосьці павінен рабіць жаночую працу.

 

Падобных гісторый шмат, і часцей за ўсе яны пра бунт, а гэтая — пра мару. Не проста вырвацца з прыкрага ладу жыцця, а туды, “дзе я была б той, кім я ёсць”. Стацца свабоднай, але свабоднай дзеля чагосьці.

 

Цудоўная кніга. У якой трапны не кожны сказ — кожнае слова. Абсалютны мастрыд. І мастхэв, калі на тое.

 

Лілія Ільюшына

 

Библиографическое описание: 
Лундберг, С. Птушка ўва мне ляціць, куды захоча / Сара Лундберг; пер. з шведскай Н. Кандрусевіч. — Мінск : Koska, 2019. — 128 с.