Пакатун і Паляжун

Иллюстратор: 
Название: 
Пакатун і Паляжун
Издательство: 
Год издания: 
2018

 

w8c5eusm9ew_-_kopiya.jpg

 

Дзве цалкам розныя істоты, якім пашанцавала сябраваць. Адзін непаседа, матляецца па свеце, другі ляжыць дома.

 

Здзіўляцца думкам іншага, штурхаць, пытацца, злавацца (хоць і ўжо забыцца, чаму), крыўдзіцца, — і вучыцца бачыць свет вачыма адзін аднаго.

 

Усё добра, калі яны разам. Нават калі яны зусім розныя. Таму што інакш, як кажа аўтар, цёмры не вытрываць.

 

keoxmdkm3tg_0.jpg

 

Караценькія замалёўкі з жыцця фантастычных (і фантастычна розных) істот. Гісторыі сяброўства, у якіх кожны абавязкова што-небудзь ды пазнае.

 

Гэта магло б быць гісторыяй пра канец сяброўства. І пра гэта нядрэнна б пагаварыць.

 

Перашкаджае ці не гэткая катэгарычная рознасць любіць і разумець адзін аднаго? І што, нарэшце, галоўнае?

 

clxaonztn50.jpg

 

“— Пакатуне, — кажа Паляжун, — давай памяняемся ролямі. Ты цяпер будзеш Палежуном, а я — табой.

—  Давай, калі хочаш, — кажа Пакатун. — Галоўнае, каб мы абое былі”

 

(Вольга Воўк)

 

Библиографическое описание: 
Шэр, Б. Пакатун і Паляжун / Брыгіта Шэр; іл. Ферэны Бальхаўс; пер. з ням. І. Герасімовіч. — Мінск : Галіяфы, 2018. — 36 с.