Мой рыжы Бім

Иллюстратор: 
Название: 
Мой рыжы Бім
Издательство: 
Год издания: 
2022

 

f0199177-2e8b-4e4a-b7f2-836d0aa173c9.jpg

 

Дайшлі рукі да кнігі, якую ілюстравала Ліля Бусарава - з недаравальным спазненнем. Проста абуральна недаравальным, таму што "Мой рыжы Бiм" - рэч. 

 

fbf2d0a4-4904-41b0-95c8-36c101daf407.jpg8369c366-ac40-4c65-afbd-adbb6723ab0c.jpg

 

З вялізным задавальненнем разглядалі кожны разварот.

 

7fa905f7-41b3-47df-9e56-515583b8072f.jpg

 

Кудлатага сабаку, які шукаў гаспадара, маленькіх пёсікаў, іх у кнізе - шмат, сардэчкі на кожнай старонцы, чалабрэкаў, такіх вядомых па фэйсбуку. 

 

39a9c265-cf87-4b84-9241-fab0f3a260df.jpg

 

Пацешных пацучкоў, пацешных ліс, некалькі пацешных мух і ровары, ад якіх не адвесці вачэй.

 

c0001aa9-6dfc-4492-a816-42e09da4aeda.jpg

 

Акрамя відавочнага кахання да Бусаравай у кнізе падкупляе нешта, што тонка нагадвае наша кніжнае дзяцінства - ці то ў ілюстрацыях, ці то ў саміх вершах. Гэта вы праверыце самі.

 

5f5c316c-f401-4ed8-adb1-05b97037831c.jpg

 

Мы ж яшчэ напішам, што ілюстравала Ліля вершы Эдзі Агняцвет, беларускай дзіцячай паэткі, адзін з вершаў якой вы нават бачылі ў школьнай праграме. Варта паглядзець на астатнія!

 

8a11676d-fdf5-4a78-a9e1-cefc97c17176.jpg

 

Любіць Любку-Любачку 

Цэлы белы свет. 

Можа хто адкажа мне - 

У чым жа тут сакрэт?

 

Жэўжыкі памчаліся

Па яе слядах,

Прывучае кожнага

Бегаць на каньках,

 

Сцюжы не палохацца, 

Смела ўстаць на лед..

А самой настаўніцы 

Только сёмы год. 

 

Вось бабуля з кошыкам

Ледзьве-ледзь брыдзе. 

Побач Люба вырасла - 

І не быць бядзе. 

 

Кацяне падбітае

Цягне Любка ў дом,

Лапку перавязвае, 

Поіць малаком. 

 

Есць у Любкі прымаўка:

  • Што я вам раблю?

Анічого дзіўнага - 

Проста ўсех люблю! 

Библиографическое описание: 
Агняцвет, Э. Мой рыжы Бім: вершы / Эдзі Агняцевет; уклад. Аксаны Спрынчан; мастак Лілія Бусарава. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2022. — 79 с.