Кразі — чырвоны кракадзільчык

Автор: 
Иллюстратор: 
Название: 
Кразі — чырвоны кракадзільчык
Издательство: 
Год издания: 
2022

 

 

img_20230211_153840.jpg

 

Быць не такім, як усе - цяжка. Калі ты чырвоны кракадзільчык, ты, акрамя астатняга, ты не зможаш гуляць у хованкі ў трыснягу.

І як бы астатняе зеленае сямейства не хваліла незвычайную прыгожую чырвоную скуру, больш за ўсе на свеце Кразі хацеў быць звычайным.

 

Зялены камбінезон, зялёнка - не варыянт, як адразу папярэджвала мама, але Кразі ўсе роўна паспрабаваў.

 

 

img_20230211_154959.jpg

 

Але аднойчы Кразі, які ня можа гуляць у сваю любімую гульню (хованкі), сустракае арляненка ў акулярах, які не можа гуляць у сваю - адсочваць мышанят. 

 

Потым газель з адолманным рогам, якая больш не можа бадацца.

 

 - Вы таксама прыйшлі мяне дражніць? - панура спыталася газель. 

 - Мы? - здзівіўся Ары. - Навошта?

 - Не ведаю, але звычайна ўсе так робяць.

 

Потым кампанія папаўняецца кенгуру - сынам дыпламатаў. 

 

 - А што вы звычайна робіце?

 - Шмат чаго?... Напрыклад, шукаемштосьці на загаданы колер. Ці можно знайсці самы вялікі і самы маленькі камень ці лісток. А яшчэ даганялкі, гарачы ананас, ручэй, загадкі! Да таго ж мы майструем буданы, плаваем у рацэ, хаваемсяў пяску - мноства ўсяго цікавага!

 

img_20230211_155315.jpg

Аказваецца, што дзіўныя звяраты, якіх ўсе дражняць, могуць прыдумляць новыя цікавыя гульні. І яны не дзіўныя, а дзівосныя - так сказаў ім брат Кразі.

 

Іншыя кракадзільчыкі  спачатку не верылі, што есць гульні, цікавейшыя за хованкі. Але паспрабавалі і ўцягнуліся. 

 

На святкаванне дня народзінаў Кразі, асаблівага кракадзільчіка,  “сабраліся і газелі, і арлы, і кракадзільчыкі, і невялікая сямья кенгуру”. 

 

Нататкі:

 

Першая з неперакладных беларускіх кніг для малых, якую можна паставіць у адзін шэраг з добрымі інклюзіўнымі кнігамі.

 

Катэгорыя - іншыя (адораныя, белыя вароны, з нестандартнай знешнасцю, паводзінамі, характарам) + саматалерантнасць.

 

Ход, што ізгоі з дэфектамі знаходзяць адзін аднаго і вырашаюць сябраваць - збіты, але ён толькі пачатак. Далей героі пачынаюць глядзець на гульні не так, як усе - і прыдумляюць свае. І, як гэта часта бывае ў жыцці, нестандартнасць акупляецца.

 

Інклюзіўнасць - гэта і ёсць выйсце за межы звыклага. Так, на прыкладзе незвычайных гульняў можна пагаварыць з дзіцем аб разнастайнасці і карысці адрозненняў.

 

А можна проста чытаць гісторыю пра чырвонага кракадзільчыка!

 
 
Библиографическое описание: 
Кім, Н. Кразі — чырвоны кракадзільчык / Надзея Кім; маст. Кацярына Раюнец. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2022. — 44 с. — (Кніжны Рысь).