Эла і сябры

Иллюстратор: 
Название: 
Эла і сябры
Издательство: 
Год издания: 
2017

Папулярны фiнскi дзiцячы пiсьменнiк Цiма Парвела ўпершыню загучаў на беларускай мове.   Вясёлая, нават трохi хулiганская гісторыя, таму што прыгоды фiнскiх школьнiкаў i iх настаўнiкаў не могуць не развесялiць нават самага сур’ёзнага чалавека. Менавiта на такiх тэкстах гадуюцца асобы, якiя не губляюць пачуцця гумару i не затойваюць крыўду на ўвесь свет. Дзяўчынка Эла i яе сябры здагадваюцца, што настаўнiка матэматыкi хтосьцi шантажыруе. Праўда, хiтра зладжаная ў парку пастка выяўляе замест шантажыста настаўнiцу суседняга класа, якая, аказваецца, збiраецца з iх ментарам у вясельнае падарожжа. Ехаць iм даводзiцца з падмененым рупнымi вучнямi чамаданам, у якiм замест рэчаў — комiксы пра Дональда Дака. Расповед, як вясёлы клас хадзiў у тэатр, варта разбiраць на ўроках, каб пасля не злавацца на выхаванцаў, што перабiваюць артыстаў i шаргочуць фанцiкамi. 

На рускай мове - Элла в первом классе.

Библиографическое описание: 
Парвэла, Ц. Эла і сябры / Ціма Парвэла; пер. з фін. Казлова Алена; маст. Агне Нананай. - Мн.: Мастацкая літаратура, 2017 - 112с.