Бэта-чытанні: 7-11 год

Дата: 
пятница, 11 октября, 2019 - с 19:00 по 20:00

Запрашаем на бэта-чытанні кнігі Сяргея Календы  «Балтыйскія шкарпэткі»

 

Кніга: “Балтыйскія шкарпэткі” С. Календы

Узрост: 7-11 гадоў

Месца: Кніжная нара (Неманская, 2)
Кошт: бясплатна

Што будзе на бэта-чытаннях?

 

1. Жахлівая гісторыя! Ууууу! Нечакана, да?

 

У кнізе дзесяць гісторый, у якіх пэрсанажы аказваюцца не тым, чым здаваліся на самым пачатку. Мы абралі адну. Удзельнікам-дзецям   – сачыць уважліва, каб бацькі не спужаліся!

 

Жахі у літаратуры – тэма вельмі папулярная. І вось нарэшце вы зможаце першымі спалохацца (або не) с сучасных жахаў на беларускай мове.  

2. Зваротная сувязь адбываецца у форме гульні. Дзеці ў жартоўнай манеры выставяць свае адзнакі, а бацькі запоўняць невялікія (і ананімныя) анкеты.

 

Хто такія бэта-рыдэры?

 

Калі перавесці - гэта тэставыя чытачы, чытачы-выпрабавальнікі.
Яны чуюць будучую кнігу самымі першымі. Яшчэ да таго, як яна патрапіць у крамы і на паліцы бібліятэк!

Што трэба для таго, каб стаць бэта-чытачамі?

- любіць кнігі
- і крыху часу (уся сустрэча зойме не больш за гадзіну).

 

Запіс абавязковы. Праз форму запісу, вайбер ці тэлефануйце +375 29 772 13 91. У форме запісу пазначце, калі ласка, курс - бэта чытанні. Да сустрэчы! 


addbutton.png


P.S. Чытанні адбываюцца  ў падтрымку кнігі на ulej.by  

 

P.P.S. Сяргей Календа атрымаў  узнагароду  ў  намінаціі  «Выбар Алексіевіч» у межах  літаратурнай прэміі  Ежы Гедройца 2019. Віншаванні!