Бэта-чытанні: 7-11 год

Дата: 
суббота, 20 октября, 2018 - с 12:30 по 13:30

Кніга: "Пацеркі і кроплі"  Надея Ясминска з ілюстрацыямі Анастасіі Сакалоўскай 

 

Узрост: 7-11 год

Кошт: нічога. Але мы спадзяеемся на падтрымку кнігі на ulej.by) 

Месца: Кніжная нара (Ложынская, 20)

 

Хто такія бэта-рыдэры? Калі перавесці - гэта тэставыя чытачы, чытачы-выпрабавальнікі. 
Яны чуюць будучую кнігу самымі першымі. Яшчэ да таго, як яна патрапіць у крамы і на паліцы бібліятэк!

 
Што трэба для таго, каб стаць бэта-чытачамі?
 - любіць кнігі
- і крыху часу (уся сустрэча зойме не больш за гадзіну)

 

Што будзе на бэта-чытаннях?

 

Мы почытаем пра Хлопчыка, які робіць адкрыцці, вядзе нататкi-ў-галаве, крыўдзіцца, хварэе, чакае лета, вучыцца чытаць, марыць, разважае пра жыццё і тым, што знаходзіцца па-за ім. 

 

І разам з аўтаркай Надзеяй Ясмінска паглядзім на свет вачыма дзіцяці, пасмяёмся і пасмуткуем разам з ім, складзём яго жыццёвую карціну з разнаколерных пацерак і кропляў.

 

Зваротная сувязь адбываецца у форме гульні. Дзеці ў жартоўнай манеры выставяць свае адзнакі, а бацькі запоўняць невялікія (і ананімныя) анкеты.

 

Запіс праз  вайбер / тэлефануйце +375 29 772 13 91. 

Падрабязней пра кнігу тут: https://ulej.by/project?id=810065